Аўторак, 11 Красавік 2023

Бруд па калена!

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Дальнабойшчыкі звярнулі ўвагу на беспарадак у зоне мытнага кантролю ў Браслаўскім раёне.

Гэтая зона мытнага кантролю знаходзіцца ў вёсцы Муражы. Тэрыторыя тут літаральна патанае ў гразі, піша сайт braslav-star.by. Менавіта на гэтай пляцоўцы вадзіцелі-міжнароднікі чакаюць сваёй чаргі на перасячэнне граніцы, а таксама ажыццяўляюць так званы перачэп. За дзень тут праводзяць сотні такіх аперацый, а людзей, якія праходзяць праз працэдуру, і зусім удвая больш.

«Улетку пылюка, узімку бруд, а ў міжсезонне дык наогул жах», – кажа кіроўца з Расеі, які быў абуты ў галёшы.

Гэтая вялікая паркоўка звычайна поўнасцю забітая фурамі. Часцей за ўсё сустракаюцца літоўскія і расейскія нумары, таксама беларускія, латвійскія, эстонскія, польскія, малдаўскія, казахскія, румынскія і нават чэшскія.

Ад Браслава ні на тысячы кіламетраў на ўсход, ні тым больш на захад межаў няма. Значыць, у Муражах  кіроўцы адносна доўга стаяць у чарзе і вакол іх атачае бруд.

Гэтая пляцоўка арандаваная «Белмытсэрвісам», і менавіта гэтая арганізацыя адказвае за належнае ўтрыманне тэрыторыі ў зоне мытнага кантролю. Як піша сайт braslav-star.by, раней нешта рабіць тут спрабавалі - месцамі падсыпалі адсевам, аднак відавочна, што гэтага недастаткова.

Сяргей Азёрны