Серада, 29 Ліпень 2015

У Наваполацку невядомыя напалі на пікет у падтрымку Тацьцяны Караткевіч

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Як паведамілі каардынатары ініцыятыўнай групы Тацьцяны Караткевіч, 29 ліпеня а 16:20 двое дужых мужчын напалі на пікет каля гандлёвага цэнтру «Капітал» у Наваполацку.

«Двое моцных мужчын на BMW X3 наехалі на бардзюр ушчыльную да пікету. Затым выйшлі і сталі пагражаць маладым жанчынам, якія знаходзяцца ў пікеце, - Тацьцяне Ладукас і Алесі Рамодзінай. Зламалі адзін са сьцягоў, другі не паддаўся. Становішча выратавалі людзі, што падпісваліся за Караткевіч і праходзілі міма. Яны сталі крычаць на адмарозкаў, і тыя адступілі. Селі на машыну і зьехалі», - распавёў актывіст.

Па факце здарэньня пададзеныя заявы ў міліцыю і гарадзкую камісію па выбарах.

freeregion.info