Пятніца, 09 Верасень 2016

Газэта «Віцьбічы» падказвае выбаршчыкам, за каго галасаваць?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
газэта Віцьбічы газэта Віцьбічы

Перадвыбарчыя праграмы некаторых кандыдатаў у дэпутаты, надрукаваныя ў 104-м нумары газэты «Віцьбічы», маюць заўважныя візуальныя адрозьненьні ад астатніх. Буйнейшы шрыфт і выдзяленьне неабходнага тэксту ў праграмах праўладных кандыдатаў наводзіць на думку: сродкамі друку выбаршчыкаў падбухторваюць галасаваць за кандыдатаў ад улады.

Ня трэба быць заўзятым аналітыкам, каб адразу адрынуць магчымае тлумачэньне з боку выдаўцоў. Маўляў, розныя памеры шрыфту абумоўленыя колькасьцю словаў у праграмах кандыдатаў: меншы тэкст – большы памер шрыфту.

Яшчэ большае жангляваньне памерамі тычыцца фотаздымкаў. Тут разыходжаньні куды больш відавочныя: ад некалькіх мілімэтраў да двух цантымэтраў – і, вядома ж, на карысьць праўладных вылучэнцаў. Асабліва буйным атрымалася фота Васіля Чэкана. Дарэчы, у яго і найвялікшы памер шрыфту.

Пра тое, што ўсё гэта зроблена наўмысна, зь веданьнем справы, сьведчыць і той факт, што дзеля запарушваньня чытацкага вока фотаздымак і тэкст заведама непраходнага кандыдата  таксама надрукаваныя большым памерам. Калі што, будзе нагода сказаць: «Паглядзіце, вашы сьцьверджаньні ня маюць пад сабой аніякай падставы».

Казаць можна што заўгодна, але тая «выпадковасьць», што са зьмяншэньнем тэкстаў і фота самых вядомых апазыцыйных кандыдатаў выдаўцы ні разу не памыліліся, зноў жа пераконвае ў слушнасьці выказанага меркаваньня.

У гэтым факце парушэньне роўных магчымасьцяў для ўсіх удзельнікаў выбарчай гонкі заўважнае няўзброеным вокам. Калі падчас выступаў па тэлевізіі і радыё кандыдатам забаранялася выходзіць за межы адведзеных пяці хвілінаў, то чаму пры друку перадвыбарчых праграмаў ім не было прапанавана аддаць у рэдакцыі тэксты з роўнай колькасьцю словаў? Калі ўжо роўныя магчымасьці, то роўныя ва ўсім.

С. Горкі

3 камэнтары

  • Спасылка на Камэнтар Суббота Субота, 10 Верасень 2016 Дадаў Суббота

    Выигрывает сильнейший!

    Паскардзіцца
  • Спасылка на Камэнтар Сергей Нядзеля, 11 Верасень 2016 Дадаў Сергей

    "Витьбичи" выписываю давно, а потому знаю, о каких номерах и фотографиях идет речь. Кроме того, интересовался порядком опубликования программ кандидатов в печатных СМИ -- об этом на сайте Центризбиркома написано четко и доступно. Мне интересен весь избирательный процесс, слежу за ним, в том числе и по публикациям в "Витьбичах". Прочитав опус о "парушэнных роўных магчымасцяў", был немало удивлен. Взял линейку, лупу, номер "Витьбичей" с программами кандидатов, стал вымерять, всматриваться и так, и эдак... Нужное иметь очень богатое воображение, чтобы узреть подталкивание избирателей за голосование за "нужного" кандидата. Интересно, неужели, если бы газетчики вольно или невольно уменьшили то изображение, которое представил в редакцию кандидат, обиженный не подал бы жалобу? Я уж не говорю о таком "святотатстве", как сокращение редакцией текста! До 4 тысяч печатных знаков с пробелами -- это прописано в положении Центризбиркома русским по белому. Принес в редакцию тысячу знаков -- напечатали тысячу. Дал 3995 -- столько и напечатали. А если больше 4 тысяч, то сам же кандидат и отсекает лишнее. Иначе будешь иметь дело с оппозицией. А уж какие это скандалисты, все знают. Знают все, как они любят искать блох, даже там, где их отродясь не водилось. А причем тут номер 3 "Витьбичей", где даны фотографии двух руководителей? Январский выпуск газеты какое отношение имеет к номеру 104, где программы печатались? Вот это и есть подтасовка, а также создание "неравных условий" в умах неокрепший и в характерах не сформировавшихся. И если уж на то пошло, почему не говорите, что те же "Витьбичи" дважды давали программу Желяпова? Может, он тоже от власти идет? Ей-богу, как-то обмельчали нынешние блохоловы

    Паскардзіцца
  • Спасылка на Камэнтар siarzuk Панядзелак, 12 Верасень 2016 Дадаў siarzuk

    Як чалавек, што ўсё жыцьцё занадта шчыльна кантактуе з людзьмі, пачну па сутнасьці, то бок, што стаіць за сказаным нейкім С-е-р-г-е-е-м. "Витьбичи" выписываю давно, а потому знаю" - у першым жа сказе чалавек два разы імкнецца падкрэсьліць сваю значнасьць і ці ні перавагу, але перавага тая ўяўная: што з таго, што ты ведаеш пра які нумар ідзе гаворка тым больш, што нумар той пазначаны ў тэксьце. Звычайная тактыка звычайных тролей з сярэднім розумам і абмежаваным досьведам постсавецкага індывіда. Далей болей: і нататка тая - "опус" і лупа з лінейкай не дапамагла яму заўважыць тыя парушэньні. Бяру лінейку і для блізарукага Сергея тлумачу: Чэкан: шырыня 6 см, вышыня 8см. Кузьмін: ш- 4, вышыня 5, 5см. і пры чым тут развагі пра нумар 3 "Віцьбічаў"? Гэта проста фотка, тут мог быць і нумар 55 і 101.Як кажуць: без каментароў.З-за фармату каментара ня маю сэнса займацца далейшымі прыкладамі.Відушчы - ды пабачыць. разумны - ды зразумее. самі па сабе ўсе далейшыя развагі - прыклад чалавека. які ўсё жыцьцё ня быў вольным ні дня, І ня выбары тут, і віцьбічы не газэта, а агітка дзядулі іліча.І для тых асоба(якім С-е-р-ге-й зьяўляецца), што вераць. што яны адстойваюць нейкую звышпраўду ад купленых захадам запраданцаў,усе разумныя развагі будуць падавацца інсінуациями и измышлениями. шаноўны не чытайце савецких газет, чытайце класіку. И руских не чытайце и постсавецких не чытайце. чытайце харцію, глядзіце белсат, слухайце радыё свабоду і ваша сьвядомасьць зьменіцца і ўсё ў вас будзе добра. У сьвеце 21 стагодзьдзе. У якім стагодздзе жывяце вы відаць з вашых прымітыўных развагаў. посьпехаў вам на шляху да здаровага сэнсу, сапраўдных выбараў, адэкватнага сьветаадчування.

    Паскардзіцца