Актывістка ўдзельнічае ў мясцовай выбарчай кампаніі. Як кандыдат у дэпутаты яна не была зарэгістраваная і цяпер заклікае іншых сяброў царквы да назіраньня. І пастара, і біскупа папярэдзілі пра магчымыя наступствы і параілі паўплываць на сваю верніцу.
				
		
			Панядзелак, 17 Сакавік 2014		
		
	  	  
	  
  
  
  
  
	  
	
		
	
	
  Віцебскія ўлады спрабуюць ціснуць на актывістку БХД праз пастараў царквы
Як стала вядома з вартых даверу крыніц Віцебскага аблвыканкаму, на гутарку ў аддзел па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў выклікалі біскупа Аб’яднаньня Хрысьціян веры эвангельскай у Віцебскай вобласьці і пастара эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”. Прычынай іх запрашэньня ў выканкам стала тое, што сябра царквы “Новае жыцьцё” Алена Шабуня зьяўляецца актывісткай “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.