За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі работніцу школы
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пакарала штрафам у памеры 1000 рублёў настаўніцу міёрскай сярэдняй школы №2 Вольгу Нарэйку.
Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў і прызначылі новы суд
У судзе Першамайскага раёна Віцебска скончыўся разбор адміністрацыйнай справы, распачатай 24 студзеня гэтага года супраць найстарэйшага віцебскага апазіцыянера. 25 студзеня суддзя Міхаіл Юрчанка не знайшоў дастатковых падстаў, каб пакараць Барыса Хамайду, і выклікаў у судовае пасяджэнне сведкаў- міліцыянтаў. Адміністрацыйная справа была распачатая паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП: на старонцы Барыса Ханонавіча ў Фэйсбуку сілавікі знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі. Аднак актывіст цвердзіць, што яны з'явіліся пасля таго, як ягоны тэлефон трапіў у рукі да сілавікоў падчас ператрусу 23 студзеня.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі медсястру
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 27 сакавіка мінулага года за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафавала на 555 рублёў медыцынскую сястру Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяну Грыгор'еву.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады пакаралі штрафам інжынера «Нафтана»
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на пяць “экстрэмісцкіх” інфармацыйных рэсурсаў пакарала штрафам у памеры 740 рублёў інжынера па каштарыснай працы ААТ “Нафтан” Марыю Ганчук.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхарку Новаполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 студзеня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкі» кантэнт пакарала штрафам у памеры 600 рублёў удзельніцу Школы ўсходняга танца "Джан" Вольгу Сачыўку.
Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5.400 рублёў
Суддзя Першамайскага райсуда Віцебска Міхаіл Юрчанка асудзіў маці вядомага палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца па двух адміністрацыйных артыкулах: ч.2 арт.19.11 (распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў" і ч.1 арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне). Абодва пратаколы пра правапарушэнні складзены паводле вывучэння старонак спадарыні Таццяны ў сацыяльных сетках.
За падпіску ў сацсеткі на «экстрэмісцкі» інфарэсурс ўлады пакаралі буйным штрафам беспрацоўнага
Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі 4 студзеня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс аштрафаваў на 1200 рублёў і канфіскаваў телефонны апарат у беспрацоўнага мясцовага жыхара Аляксандра Мінчанкава.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы суд аштрафаваў беспрацоўнага жыхара Чашнікаў
Суддзя суда Чашніцкага раёна Ірына Кручыніна 28 снежня за “экстрэмізм” у сацыяльнай сетцы пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 740 рублёў беспрацоўнага бацьку двух малалетніх дзяцей Аляксандра Шнітко.
За распаўсюд «экстрэмісцкага» відэа ўлады пакаралі штрафам прыбіральшчыцу памяшканняў
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 5 студзеня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы відэароліка з «экстрэмісцкай» інфармацыяй аштрафавала прыбіральшчыцу службовых памяшканняў у Фізкультурна-спартыўным клубе "Міёры" Таццяну Дзямешку.
Улады за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы аштрафавалі актывіста каталіцкай царквы
Суддзя суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая 22 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 555 рублёў каталіцкага верніка Арцёма Кабылкова.