Згодна з пратаколу, якая паступіла ў суд з мясцовага раённага аддзялення міліцыі Вольга Феафанаўна ў сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» інфармацыйную прадукцыю з "Маланка Медыя" і "STOP LUKA".
У судовым паседжанні жанчына віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння прызнала цалкам.
З улікам прызнання віны і датычнасці да распаўсюджвання матэрыялаў, прызнаных уладамі экстрэмісцкімі, суддзя Яскевіч на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Нарэйку штрафам ў даход дзяржавы ў памеры дваццаці пяці базавых велічынь, што складае 1000 рублёў.
Рэнат Гусаеў