Выстава “Сьвятло сьвету” аб навамучаніках і вызнаўцах, ураджэнцах Віцебскай вобласьці, адкрылася 15 траўня ў храме Праабражэньня Гасподняга, паведамілі ў Віцебскай эпархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Яна зладжаная ў Віцебску ў рамках XI Велікоднага фэсту. Выстава арганізаваная пры садзейнічаньні аддзелу рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай эпархіі, а таксама цэнтру праваслаўнай асьветы прападобнай Эўфрасіньні Полацкай.
У экспазыцыі прадстаўленыя жыцьцяпісы і фатаграфіі тых, хто пацярпеў за веру ў ХХ стагодзьдзі. Сярод іх - сьвяшчэннамучанік Мікалай Акаловіч, вызнаўца Ўладзімер Елянеўскі, мучанік Дзьмітры Ўласенкаў, сьвяшчэннамучанік Канстанцін Жданаў, архіяпіскап Інакенці (Ястрабаў), пакутнікі Віцебску - Феадор Грыгаровіч, Барыс Бялыніцкі-Біруля і Георгі Палонскі, расстраляныя ў 1918 годзе без прад’яўленьня абвінавачаньня.
Крыніца: БелТА