Апошнія абнаўленні кантэнту ў групе «Новости Полотчины (Полоцк, Новополоцк)» адбыліся 18 верасня 2020 года. Гэта быў час масавых грамадскіх пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. У групе шмат відэаматэрыялаў з тагачасных падзей, шмат інфармацыі пра агульнабеларускі страйк, у тым ліку выступ палітзняволенай Вольгі Брыцікавай, экс-кіраўніцы незалежнага прафсаюзу «Нафтана», асуджанай да трох гадоў пазбаўлення волі.
Група афілявана з сайтам novopolock.ru. Гэты сайт абнаўляўся яшчэ даўней.
Ірына Жодзінская