Усе гэтыя бонусы зможа выкарыстаць толькі тая арганізацыі ці ўстанова, дзе не менш як 75% працаўнікоў аформяць падпіску мінімум на тры месяцы. Інакш кажучы, падпісацца за ўласныя сродкі мусяць работнікі, а бясплатныя магчымасці скарыстацца газетнай плошчай займее адміністрацыя.
У цяперашні час, калі інтэрнэт прыйшоў практычна ў кожную хату, папяровыя газеты практычна страцілі свае пазіцыі ў грамадстве. Наклады натуральным чынам скараціліся, дый навіны мясцовага маштабу не выклікаюць асаблівай цікавасці ў чытачоў, якія могуць прачытаць усё, што іх цікавіць, на самых разнастайных інтэрнэт-сайтах. Аднак дзяржаўныя чыноўнікі, падобна, разважаюць у катэгорыях 50-гадовай даўніны, калі фінансуюць «раёнкі» з дзяржаўнага бюджэту. І каб іх друкаванне хоць у нейкай ступені акупілася, адзіны магчымы спосаб падвысіць наклад – гэта змусіць чытачоў падпісацца, хаця б не на год, а на квартал.
Феліцыян Красоўскі