Субота, 26 Люты 2022

У Лёзне за «рэферэндум» агітуюць з-за расейскай мяжы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Раённая газета «Сцяг Перамогі» надрукавала зварот Сяргея Крыўко, старшыні грамадскай арганізацыі Нацыянальна-культурная  аўтаномія беларусаў Смаленскай вобласці. У ім гаворыцца, што прадстаўнікі арганізацыі  дужа шкадуюць, што не могуць прайсці на ўчасткі для галасавання.

Але беларусы Расеі – менавіта ад імя такой вялікай супольнасці ўзяў на сябе смеласць выступіць Сяргей Крыўко – дужа спадзяюцца, што патрэбны крок у апошнюю нядзелю лютага будзе зроблены, і «вясна адраджэння і росквіту зноўку прыйдзе на нашу зямлю».

Варта зазначыць, што допіс Сяргея Крыўко вызначаецца такім  стылем выкладання думак, якім па-руску  назвалі б “высокопарным». Да прыкладу:

«События последних лет и в России, и в Беларуси приводят к однозначному выводу, что Конституция в любой современной стране должна быть одновременно и цементом, и опалубкой фундамента общества, использующими на благо граждан весь потенциал общественного строя».

І хаця такая квяцістая шматслоўнасць толькі заблытвае чытача, меркаванне пра мэты змянення Канстытуцыі Сяргей Крыўко выкладае досыць празрыста:

«Мы увидели, как действующая Конституция Беларуси позволила вашему Президенту Александру Григорьевичу Лукашенко… справиться с политическим кризисом, направленным против народа. Благодаря своим лидерским качествам, несгибаемой воле и поддержке здоровых сил общества, Президент Беларуси удержал страну от тех шагов, которые могли привести к её разрушению и переходу под внешнее управление. Другой человек в создавшейся тогда ситуации не справился бы. Тем не менее, кризис выявил, что в Конституции недостаточно механизмов, позволяющих со стопроцентной гарантией защитить страну, сохранить социальную направленность независимо от личности руководителя, внешних воздействий и иных факторов. Возникла необходимость во внесении изменений и дополнений в Основной Закон».

Сяргей Крыўко лічыць, што ў зменах, якія прапануецца прыняць на «рэферэндуме», «определены сдержки и противовесы возможным негативным влияниям, созданы инструменты общественного контроля и национального самосохранения». А таму прапануе суседзям-лёзненцам абавязкова падтрымаць праект новай Канстытуцыі.

Андрэй Кот