Як стала вядома «Віцебскай вясне», падставай для чарговага адміністрацыйнага працэсу над журналістам стаўся фельетон «Дуб, які ўсіх перастаяў», размешчаны на YouTube-канале «Белсату». Яшчэ да моманту разгляду справы матэрыял быў выдалены з YouTube-каналу праз малую наведвальнасць, але міліцыянты паспелі зрабіць копію, якую і падалі на працэсе ў якасці доказу адміністрацыйнага правапарушэння.
Зміцер Лупач на судзе не прысутнічаў, але ў якасці сведкі заявіў докшыцкага краязнаўцу і блогера Кастуся Шыталя, сведчанні якога, аднак, на выніковае судовае рашэнне ніяк не паўплывала. Суд доўжыўся блізу 25 хвілінаў.
Суддзя Дзяніс Корсак, які 18 траўня спыніў адміністрацыйную справу адносна Змітра Лупача за фельетон «Леніна знайшлі загорнутым у цэлафан» (праз адсутнасць складу правапарушэння), гэтым разам пастанавіў аштрафаваць журналіста на 870 беларускіх рублёў.
Гэтае рашэнне докшыцкага суду сталася для Змітра Лупача дзявятым па ліку прысудам за прафесійную дзейнасць журналіста ў 2021 годзе.
С.Горкі