Адказ за подпісам старшыні абласнога суду Мікалая Хамічонка атрымаў віцебскі “лекар-праўдаруб” Ігар Пастноў. Ён спрабаваў аспрэчыць рашэньне Кастрычніцкага раённага суду, які адхіліў ягоную скаргу на дзеяньні адміністрацыі Кастрычніцкага раёну, кіраўніцтва якой не дазволіла правесьці пікет супраць міліцэйскага гвалту.

Жыхар Віцебску Аляксандар Холад зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы са скаргай. У сваім звароце Холад паведамляе галоўнаму судзьдзю краіны пра адвольнае пакіданьне без разгляду намесьнікам старшыні ВС Андрэем Забарам і першым намесьнікам старшыні ВС Аляксандрам Федарцовым ягоных наглядных скаргаў на пастанову суду Чыгуначнага раёну Віцебску і просіць аднавіць яго канстытуцыйнае права на доступ да суду.

Вярхоўны суд Беларусі абнародаваў падрабязнасьці прысуду, вынесенага 22 красавіка судом Першамайскага раёну Віцебску ў дачыненьні да кіроўцы, які ў стане алькагольнага ап’яненьня зьбіў насьмерць сямігадовага хлопчыка, калі той выходзіў з трамвая, і ўцёк зь месца здарэньня.

18 красавіка судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Яўген Буруноў, разгледзеўшы справу Паўла Тулубенскага, вынес пастанову аб пакараньні яго штрафам. Згодна з рашэньнем, сп. Тулубенскi павінен будзе заплаціць дзяржаве 3 млн. рублёў за тое, што ён нібыта распаўсюджваў паклёпніцкія выдумкі ў дачыненьні да дырэктара таварыства з дадатковай адказнасьцю «Навукова-вытворчае прадпрыемства “Мера”» Сяргея Літвінчука.

Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску. Працэс у Першамайскім райсудзе працягваўся менш за паўгадзіны.