Пятніца, 07 Люты 2025

Віцебскі фатограф-«экстрэміст»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", размешчаны на сайце МУС, уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева. Ён асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК - за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Справу Уладзіслава Кошалева ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядалі сёлета ў лістападзе, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Судзіла віцебскага фатографа Святлана Кузмічонак.

31 студзеня ў Віцебскім абласным судзе адбыўся разбор апеляцыйнай скаргі Уладзіслава Кошалева. Вырак суда першай інтанцыі і вынік разгляду апеляцыйнай скаргі – невядомыя. У «экстрэмісцкім» пераліку на сайце МУС напісана, што ён ужо адбывае пакаранне.

Уладзіславу Кошалеву 47 гадоў, свае апошнія ўгодкі мужчына сустрэў ужо ў зняволенні. У Віцебску ён вядомы як вясельны, а таксама ню-фатограф. З сацыяльных сетак ён знік летам 2024 года, яго асабісты сайт vladko.by заблакаваны.


Міхаіл Пятроў