Панядзелак, 05 Жнівень 2024

Суддзя Юрый Урбан, які выносіў прысуды па палітычных справах, пайшоў на падвышэнне – у Віцебскі абласны суд

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле загада Аляксандра Лукашэнкі, 23 ліпеня Юрый Урбан быў прызначаны суддзём Віцебскага абласнога суду. І ўжо 31 ліпеня яго прадставілі новаму калектыву. У судовых структурах Урбан працуе з 2000 г. Пачынаў сваю кар'еру з пасады стажора суддзі .

У 2001 годзе Урбана ўзялі на працу ў суд Чыгуначнага раёна Віцебска, і праз 20 гадоў ён даслужыўся да пасады намесніка старшыні суда Першамайскага раёна. 

12 жніўня 2022г. Юрый Урбан вынес прысуд палітвязню Аляксею Мацявіну – прызнаў яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса. За абразу Лукашэнкі віцяблянін быў асуджаны на паўтара гады калоніі за каментар у тэлеграм-чаце, прызнаным экстрэмісцкім.

4 жніўня 2023 г. суддзя Урбан пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Суд прызначыў хлопцу два гады «хатняй хіміі» за тое, што ён сарваў сцяг з флагштока на адной з віцебскіх крам, прайшоўся з ім па горадзе, а потым выкінуў.

Сяргей Пятроў