З пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні вынікала, што Кацярына ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўвала публікацыі з экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў – суполак: «Naviny-Навіны Беларусі», «Што адбываецца ў Беларусі. Будзь у курсе!», «NEXTA» і «БЕЛСАТ tv». Усе гэтыя публікацыі раней судамі былі ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
«Правапарушальніца» ў судовым паседжані не прысутнічала. У хадайніцтве прасіла разгледзець справу ў яе адсутнасць, дзе таксама ўказала, што з пратаколам, складзеным супрацоўнікам міліцыі, згодна, віну сваю прызнае.
На падставе дакументальных доказаў і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП суддзя Лаюшка падвергла Спірыдзёнак адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 800 рублёў.
Эльвіра Салагуб