У судзе высветлілася тое, што Аляксей у сябе ў тэлефоне захоўваў прадукцыю Telegram-каналаў «Наша Нiва» і «Белсат». Гэтыя каналы ўлады ў 2021 годзе ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Суддзя Мацкевіч пагадзілася з тым, што віна мужчыны даказаная і ён датычны да здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння яна, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, арыштавала Сытава на пятнаццаць сутак і канфіскавала прыналежны яму мабільны тэлефон.
Вольга Фаміна