У судзе стала вядома, што Таццяна ў сваім асабістым профілі ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла і захоўвала відэа з назвамі: Жесть в Б. Протесты, драки с О., стрельба по людям массов&hellip» и «Л. обезумел и расстрелял Б. в М.!», якія раней суды ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні жанчына не прысутнічала, але паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, сваё дачыненне і віну прызнала.
Зыходзячы з матэрыялаў справы, суддзя Яскевіч на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Грыгор'еву адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 800 рублёў.
Дзіна Афанасенка