Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” размясціла інфармацыйную прадукцыю, якую ўлады Беларусі ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама міліцыянты на яе старонцы заўважылі лагатып Nexta.
Іна Юргель у судзе прызнала сваю віну. Суддзя суда Глыбоцкага раёна Алена Кот прысудзіла жанчыне 20 базавых велічыняў штрафу, што складае 740 беларускіх рублёў.
Эльвіра Лужына