У судзе быў зачытаны пратакол, які паступіў з мясцовага аддзялення міліцыі, у якім гаварылася аб тым, што Алена ў сацыяльнай сетцы "Instagram" захоўвала інфармацыю з канала "Мая краіна Беларусь". Гэты канал раней рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля быў унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
«Правапарушальніца хадайнічала аб разглядзе справы ў яе адсутнасць. Тым самым яна пазбавілася магчымасці абараніць сваё права пад час суда.
Нягледзячы на гэта, суддзя Лапушынскі на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіў пакараць Крывічэнку штрафам у даход дзяржавы ў суме 999 рублёў, а таксама канфіскаваў мабільны тэлефон, які ёй належаў.
Лілія Анісімава