У судзе высветлілася, што малады чалавек на пасце інтэрнэт-старонкі "Радыё Свабода" сацыяльнай сеткі «Instagram» распаўсюдзіў "экстрэмізм" шляхам адзнакі "Мне падабаецца". Раней адзначаную публікацыю ўлады прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. У судовым паседжанні Ілля віну прызнаў, абставінаў, указаных у пратаколе, не аспрэчваў.
Прымаючы даказанасць віны, суддзя Шарэц на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП падвергла Самахіна адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 20 гадзін і канфіскаваць тэлефон, які належыць «правапарушальніку».
Анатоль Крот