Чацвер, 21 Верасень 2023

За лагатып "экстрэмісцкага" інтэрнэт-рэсурса суд аштрафаваў жыхарку Наваполацка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1110 рублёў мясцовую жыхарку Вольгу Драздову.

У судзе высветлілася, што Вольга на сваёй старонцы ў сетцы «УКантакце» мела спасылку на інтэрнэт-старонку з назвай «Zerkalo.io», а таксама яе лагатып, якія судамі былі ўключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судзе «правапарушальніца» прызналася ў здзейсненым і заявила пра сваю віну.

Улічваючы прызнанне віны, як асноўнага доказу правапарушэння, суддзя Балаболава, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Драздову штрафам у памеры 1110 рублёў.

Галіна Міціна