Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, Віктар хадзіў па горадзе ў кепцы з выявай герба "Пагоня" і паласой бел-чырвона-белага колеру. Суду ён растлумачыў, што сапраўды гэта рабіў, бо не ведаў пра тое, што публічная дэманстрацыя сімволікі, намаляванай на яго галаўным уборы ў спалучэнні з БЧБ-стужкай, з'яўляецца выказваннем сваіх грамадска-палітычных поглядаў, т.б. з'яўляецца пікетам, які праводзіцца незаконна.
Суддзя Гурынава не пагадзілася з ахоўнай аргументацыяй Мішчанкі і на падставе ч. 1 арт. 24.23 КаАП пакарала мужчыну арыштам на двое сутак. А рэчавы доказ - кепку з выявай герба "Пагоня" і бел-чырвона-белага сцяга, пастанавіла пакінуць пры справе на ўвесь тэрмін яго захоўвання, г.зн. на працягу трох гадоў.
Уладзімір Уткін