Згодна з пратаколам, работнік міліцыі падчас агляду тэлефона, які належаў Юрчанку, выявіў у сацсетцы «Вконтакте» на ўліковым запісе мужчыны «Фатаграфіі» ягоную выяву ў ваеннай касцы, а ніжэй выяву ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга з гербам «Пагоня». Гэтыя фотавыявы былі размешчаны ва ўладальнікам Дзень беларускай воінскай славы - 8 верасня 2012 года. Таксама міліцыянер выявіў фотаздымак, на якім намаляваны бел-чырвона-белы сцяг, які вісіць на сцяне.
Суд узяў на веру доказы віны Юрчанкі ў правядзенні пікету, прадстаўленыя мясцовым РАУС. І судзьдзя Балаболава на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП пакарала Мікалая арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.
Ірына Дорына