Субота, 22 Ліпень 2023

За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі педагога-арганізатара

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Сенненскага раёна Людміла Талай, 29 чэрвеня, за актыўнасць у сацыяльных сетках па распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў аштрафавала педагога-арганізатара віцебскай сярэдняй школы №28 Караліну Звярынскую. Раней яе справа значылася ў раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска, аднак яго перадалі па месцы рэгістрацыі педагога - у Сенненскі раён.

«Правапарушальніцу» выявілі сенненскія міліцыянты, калі яны праводзілі маніторынг сацыяльнай сеткі Інстаграм. Аказалася, што педагог была падпісана на інфармацыйны рэсурс з назвай "Радыё Свабода - Беларусь", які ўлады ў снежні 2021 года ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На падставе пратакола і прызнання віны самой настаўніцай, суддзя Талай, у межах ч.2 арт.19.11 КаАП, аштрафавала Звярынскую на 370 рублёў без канфіскацыі тэлефоннага апарата.

Лілія Токарава