Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Мінск.
З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 14 дзён, пры гэтым першыя некалькі дзён ён трымаў сухую галадоўку.
Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.
Алег Кунін