Серада, 24 Чэрвень 2015

Збанкрутавалы віцебскі вінаробны завод будзе ліквідаваны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці вынес рашэньне аб банкруцтве зь ліквідацыяй ААТ “Віцебскі вінаробны завод” (ААТ “ВіцВін”), паведаміў судзьдзя Анатоль Гурэеў.

Пасьля ўступленьня судовага вэрдыкту ў законную сілу антыкрызысны кіраўнік павінен прыступіць да пагашэньня заяўленых патрабаваньняў крэдытораў у аб’ёме амаль 28,6 мільярду рублёў за кошт продажу маёмасьці прадпрыемства. З агульнай сумы каля 60% прыпадае на даўгі па падатках і іншых абавязковых плацяжах у бюджэт, яшчэ 14% складае банкаўская запазычанасьць. Сярод амаль паўсотні крэдытораў - падатковая інспэкцыя, банкаўскія ўстановы і суб’екты гаспадараньня. Кошт актываў банкрута ацэньваецца амаль у 40 мільярдаў рублёў. Ліквідацыйную вытворчасьць мяркуецца завяршыць у чэрвені 2016 году.

Вытворчасьць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасьці (банкруцтве) заводу распачатая пры канцы лістапада 2014 году з ініцыятывы самога даўжніка. Асноўны акцыянэр “ВіцВіну” Віцебскі гарвыканкам, у кіраваньні якога знаходзяцца 68,33% акцыяў, падтрымаў такое рашэньне, прызнаўшы немэтазгодным далейшае дасудовае аздараўленьне вытворцы. Пасьля заканчэньня абароннага пэрыяду на падставе аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства суд у сакавіку 2015 году прыняў рашэньне аб адкрыцьці конкурснай вытворчасьці ў дачыненьні да ААТ. З гэтага часу вытворчасьць на прадпрыемстве спыненая.

Прадпрыемства было заснаванае ў пачатку 1930-х гадоў, у студзені 2002 году на базе яго маёмаснага комплексу створанае ААТ “ВіцВін”. Спэцыялізуецца на вытворчасьці сідру і іншых пладовых вінаў, а таксама выпуску гарбаты і кавы. Цяпер на заводзе працуюць 74 чалавекі, зь якіх 6 спэцыялістаў знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці.

Крыніца: БелТА