З якой прычыны «Беларусбанк» адклікаў свой пазоў да віцебскага прадпрыемства, супрацоўніца суду не ўдакладніла.
На першым пасяджэнні, якое адбылося 10 верасня, прадстаўнік банку Вольга Навіцкая цалкам падтрымала заяўленыя іскавыя патрабаванні і прасіла суд прызнаць даўжніка банкрутам. Сума запазычанасці прадпрыемствам складае каля 3 мільёнаў рублёў.
Намеснік дырэктара холдынгу «Віцебскпрам» Зінаіда Каралёва, якая прадстаўляла на судзе інтарэсы даўжніка, заяўляла, што прадпрыемства працуе вельмі добра – «гудуць усе цэхі», а працаўнікі вельмі хочуць на ім працаваць. Прасіла суд не банкрутаваць швачную вытворчасць. А таксама прыстрашыла банк масавымі пратэставымі акцыямі на плошчы Перамогі ў выпадку банкруцтва прадпрыемства.
Суддзя Вольга Піскуновіч прыняла рашэнне прызначыць наступнае пасяджэнне на 23 верасня і абавязала да гэтага часу адміністрацыю ААТ «Сцяг Індустрыялізацыі» падаць у суд бухгалтарскія балансы, справаздачы аб прыбытках і стратах і справаздачы аб стане разлікаў. Апроч гэтага, абавязала «Беларусбанк» паказаць спіс кандыдатаў на пасаду антыкрызіснага кіраўніка.
Уладзімір Бяляўскі