Суд Першамайскага раёну гораду Віцебску прызнаў 44-гадовага мужчыну вінаватым у тым, што ўвечары 2 траўня ён сарваў дзяржаўны сьцяг Беларусі, а пасьля схаваў сьляды свайго злачынства. Выяўлена, што мужчына, ужо будучы п'яным, набыў сьпіртное ў адной з прадуктовых крамаў і праходзіў паўз дзяржаўны сьцяг, вывешаны ля галоўнага ўваходу ў гонар 1 Мая і Дня Перамогі. Мужчына пацягнуў сьцяг, парваўшы яго, а таксама вырваў дрэўка з мацаваньня, на якое было прымацавана палотнішча. Апошняе ён сарваў і кінуў на зямлю сабе пад ногі. Зайшоў за рог дому, але неўзабаве вярнуўся, каб схаваць сьляды ўчынку - забраў сьцяг з сабою ды сышоў зь месца здарэньня.
У выніку праведзеных вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі органаў унутраных справаў падазраваны быў знойдзены. У кватэры яго знаёмай канфіскаванае палотнішча сьцягу. Па гэтым факце 29 траўня пракуратура Віцебску распачала крымінальную справу паводле артыкулу 370 КК (зьдзек зь дзяржаўнага сьцягу). Суд прызначыў пакараньне ў выглядзе штрафу ў 100 базавых велічынь, але з улікам таго, што абвінавачаны ўжо правёў двое сутак пад вартай, паменшыў суму да 80 базавых (1840 рублёў).
Прысуд пакуль не набыў законную моц.
Кацярына Князева, БЕЛТА