Скаргу на рашэньне судзьдзі Першамайскага райсуду Вольгі Івановай калегія абласнога суду разгледзела 14 лістапада. Было прызнана, што Першамайская раённая адміністрацыя адмовіла ў правядзеньні масавай акцыі 8 верасьня гэтага году цалкам законна. У якасьці прычыны адмовы была пазначаная адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне пікету супрацоўнікамі МУС і хуткай дапамогай. Гэткія дамовы, паводле рашэньня Віцебскага гарвыканкаму №881, трэба далучаць да заяўкі на акцыі. Аднак абласная ўправа МУС і цэнтральная гарадзкая паліклініка – менавіта гэтыя структуры пералічаныя ў рашэньні гарвыканкаму – адмовіліся заключаць дамовы з актывістамі.
Крыніца: Праваабарончы цэнтар "Вясна"