Дарогу, якая вядзе ў вёску Горкі Бешанковіцкага раёну, вяскоўцы прасілі адрамантаваць яшчэ ўвесну. Будаўнікі зьявіліся тут летам. У выніку паводле папер дарога прыдатная да выкарыстаньня, але мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што зробленая толькі палова працы.

Зьмены ў пэнсійным заканадаўстве, якія былі прынятыя сёлета, адгукнуліся болем і расчараваньнем для многіх беларусаў. Ліст жыхаркі Віцебску Людмілы Жызьнеўскай, дасланы ў рэдакцыю, стаўся крыкам душы чалавека, што ўвасабляе крык душы тысяч грамадзян, якія прамаўчалі, не наважыўшыся публічна яго агучыць.

Навучыць або ўдасканаліць неабходныя веды і навыкі ў сфэры кіраваньня сацыяльнымі праектамі – такая была місія трэнінгу, які прайшоў у Віцебску. Яго арганізатарам выступіла праваабарончая арганізацыя «Офіс па правох людзей з інваліднасьцю» ў партнэрстве зь летувіскай арганізацыяй «Пэрспэктывы псыхічнага здароўя".

Віцебск. Ля пераходу на Марко-сіці сядзіць малады чалавек з мыліцай. Нават пры беглым позірку на яго чалавек (няхай і не знаёмы з мэдыцынай) разумее: хадзіць па вуліцах без апірышча мужчына ня можа. Пасьля атрыманай жахлівай траўмы мужчына атрымаў на МРЭК трэцюю групу інваліднасьці і пэнсію ў памеры 130 рублёў ад беларускай дзяржавы.

Вёска Сарокі (Глыбоцкі раён, Залескі сельсавет). Дарога асфальтаваная яшчэ на пачатку 90-х. Жывуць амаль выключна пэнсіянэры, але кожны клапоціцца пра стан сваёй сядзібы і нават дарогі каля сядзібы: жыхары самі ліквідуюць выбоіны, цэмэнтуюць, падсыпаюць па меры неабходнасьці.