Значную частку будучых жыхароў тут складаюць шматдзетныя сем’і. У чаканьні новага жытла яны вымушаныя туліцца ў маленькіх памяшканьнях, некаторыя жывуць на здымных кватэрах. Частка бацькоў, паверыўшы запэўненьням забудоўшчыка, што дом усё ж здадуць у ліпені 2013 году, перавялі сваіх дзетак у найбліжэйшыя да новага жытла садкі і школы, цяпер ім даводзіцца дабірацца да іх з ранейшых месцаў жыхарства.
У цяперашні момант дольшчыкі дому № 105 па Маскоўскім праспэкце сабралі каля 30 подпісаў пад заявай у Камітэт дзяржкантролю. Яны мяркуюць падаць гэтую заяву ўжо ў панядзелак, 16 верасьня.
Органы пракуратуры неаднаразова адзначалі наяўнасьць у Віцебскай вобласьці праблемы зь невыкананьнем забудоўшчыкамі ў вызначаныя тэрміны забавязаньняў па ўводзе ў эксплёатацыю аб’ектаў долевага будаўніцтва жытла. Гэткія факты, як правіла, цягнуць за сабой павелічэньне кошту аб’ектаў будаўніцтва і, як вынік, шматлікія судовыя спрэчкі. Пры гэтым выяўленыя выпадкі ўзгадненьня мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі падаўжэньня тэрмінаў будаўніцтва без падачы забудоўшчыкамі вызначаных заканадаўствам дакумэнтаў.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска