Пасьля здымак сюжэту для “Белсату” ў гаспадарцы Докшыцкага раёну пачалі выплачваць зарплаты
Некалькі дзён таму журналісты незалежнага тэлеканалу “Белсат” здымалі сюжэт для перадачы “Людзкія справы” ў вёсцы Вялікія Сітцы, што ў Докшыцкім раёне, дзе работнікі мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства “АграСітцы” не атрымлівалі заробкаў з восені 2015 году. Не пасьпеў сюжэт яшчэ выйсьці ў этэр, як мясцовыя ўлады адрэагавалі на работу журналістаў.
КДК: Малочна-таварная фэрма ў Сеньненскім раёне не дабудаваная па віне генпадрадчыка
Малочна-таварная фэрма ў Сеньненскім раёне дагэтуль не дабудаваная па віне генпадрадчыка, паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю. Аршанскі міжрайаддзел фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Віцебскай вобласьці выявіў факты злоўжываньняў службовымі паўнамоцтвамі з боку дырэктара дзяржаўнага будаўнічага прадпрыемства.
З-за афрыканскай чумы сьвіней на Глыбоччыне перакрылі дарогу
На Глыбоччыне ўлады перакрылі дарогу, якая вядзе з раённага цэнтру ў вёску Дзеркаўшчына. Гэта зьвязана з пагрозай афрыканскай чумы сьвіней, бо траса праходзіць каля сьвінакомплексу “Маліноўшчына”.
Большасьць крадзяжоў на сельгаспрадпрыемствах Віцебшчыны зьдзяйсьняюцца самімі работнікамі
Гэткія вынікі праведзенай міліцыяй вобласьці праверкі аб’ектаў АПК падчас вясновай пасяўной кампаніі. Паводле слоў часова выконваючага абавязкі начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС аблвыканкаму Ўладзімера Пранько, органамі ўнутраных спраў Віцебскай вобласьці сумесна з зацікаўленымі службовымі асобамі суб’ектаў гаспадараньня праведзена больш за 1000 рэйдавых мерапрыемстваў.
Кіраўнік Беларусі прыстрашыў губэрнатара Косінца адстаўкай
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў старшыню Віцебскага аблвыканкама аб адказнасьці за невыкананьне ўзятых на сябе забавязаньняў. Адпаведныя заявы былі зробленыя Лукашэнкам 27 траўня на выязной нарадзе па праблемах кормавытворчасьці і павышэньня эфэктыўнасьці жывёлагадоўлі.
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня: Разьвіцьцё АПК Віцебскай вобласьці тармозяць няякасныя кармы і нізкая падрыхтоўка кадраў
Няякасныя кармы і нізкая прафэсійная падрыхтоўка кадраў не дазваляюць Віцебскай вобласьці дасягаць добрых эканамічных паказчыкаў у жывёлагадоўлі. Пра гэта заявіў у Віцебску міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леанід Заяц, які 23 траўня ўзяў удзел у працы абласнога сэмінару па пытаньнях нарыхтоўкі кармоў.
Сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці нясуць страты
Па выніках работы аграрнай галіны ў 2013 годзе Віцебская вобласьць - адзіная ў краіне - атрымала страту ад рэалізацыі прадукцыі ў памеры Вr45,8 млрд. Пра гэта паведаміў на нарадзе ў Талачынскім райвыканкаме па праблемных пытаньнях у АПК Віцебскай вобласьці прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч.
Сельсгасарганізацыі Віцебшчыны маюць запазычанасьці па выплаце дапамогаў на дзяцей
Падчас вывучэньня шматлікіх зваротаў грамадзян, што паступаюць на «гарачую» тэлефонную лінію Камітэту дзяржкантролю Віцебскай вобласьці, а таксама зьвестак Віцебскага абласнога ўпраўленьня ФСАН было выяўлена, што ў сельскагаспадарчых арганізацыях шэрагу раёнаў вобласьці мелася запазычанасьць па выплаце дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Калгасы Пастаўшчыны праігнаравалі кірмаш, арганізаваны ўладамі
Зь дзевяці сельгаспрадпрыемстваў у кірмашы ўзялі ўдзел толькі тры гаспадаркі. Такія кірмашы мясцовыя ўлады арганізоўваюць як мінімум два разы на год. Удзел гаспадарак у іх можна вызначыць як добраахвотна-прымусовы. Гаспадаркам прадпісваюць колькасьць прадукцыі, якую яны павінны прывезьці на кірмаш.
На выканкамаўскіх нарадах, прысьвечаных праблемам сельскай гаспадаркі, абавязаныя прысутнічаць пракурор і начальнік міліцыі
Такое рашэньне прыняў кіраўнік Глыбоцкага раёну. Цяпер на кожным паседжаньні па пытаньнях сельскай гаспадаркі, што праводзяцца ў райвыканкаме, абавязкова павінен прысутнічаць пракурор і кіраўнік раённай міліцыі. Гэта зьвязана з дрэнным станам спраў у сельскагаспадарчай вытворчасьці.