Паводле слоў журналіста Алеся Залеўскага, работнікі гаспадаркі, пра якую здымаўся сюжэт для тэлеканалу, з ахвотай згаджаліся распавесьці пра праблему на камэру. Бо людзей змучыла адсутнасьць заробку. Калі пракарміць сябе і сем’і яшчэ ўдаецца за кошт уласных гаспадарак і пазыкаў у мясцовай краме, то ва ўмовах поўнага безграшоўя невырашальнай становіцца праблема аплаты электраэнэргіі і выплаты крэдытаў.
Мясцовыя ўлады зрэагавалі на ўзьнятую праблему яшчэ да таго, як сюжэт “Белсату” выйшаў у этэр. Неўзабаве пасьля візыту журналістаў людзям выплацілі зарплаты за два месяцы мінулага году.