Серада, 07 Май 2014

Калгасы Пастаўшчыны праігнаравалі кірмаш, арганізаваны ўладамі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Зь дзевяці сельгаспрадпрыемстваў у кірмашы ўзялі ўдзел толькі тры гаспадаркі. Такія кірмашы мясцовыя ўлады арганізоўваюць як мінімум два разы на год. Удзел гаспадарак у іх можна вызначыць як добраахвотна-прымусовы. Гаспадаркам прадпісваюць колькасьць прадукцыі, якую яны павінны прывезьці на кірмаш.

Кошт прадукцыі на такіх кірмашах ніжэйшы, чымся ў цэлым на рынку. Для пакупнікоў гэтыя кошты выгадныя, чаго ня скажаш пра самі сельгаспрадпрыемствы.

Крыніца: Эўрарадыё