У таксіста зь Віцебску могуць адабраць аўтамабіль коштам 70 мільёнаў рублёў
Перавозка пасажыраў безь ліцэнзіі можа каштаваць віцебскаму кіроўцу штрафам да 13 мільёнаў і канфіскацыяй аўтамабіля, на якім ажыцьцяўлялася прадпрымальніцкая дзейнасьць безь дзяржаўнай рэгістрацыі.
Пракуратура Віцебскай вобласьці занялася прадпрыемствамі АПК
Пракуратурай Віцебскай вобласьці выяўленыя парушэньні пры рэалізацыі праектаў па будаўніцтве, рэканструкцыі, мадэрнізацыі і тэхнічным перааснашчэньні арганізацыяў аграпрамысловага комплексу. Як паведамляе Генэральная пракуратура, вынікі праведзеных органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праверак сьведчаць пра тое, што меры мясцовых органаў улады і сельгаспрадпрыемстваў не прывялі да выкананьня ў поўным аб’ёме мерапрыемстваў Рэспубліканскай праграмы разьвіцьця малочнай галіны ў 2010—2015 гадох і іншых дзяржпраграм па выніках 2013 году.
На гарналыжных трасах у пасёлку Руба вырубілі электрычнасьць
Сьнегавая гармата ў гарналыжным цэнтры ў Рубе маўчыць, пад’ёмнік сумуе ў нерухомасьці, ратрак (сьнегаўшчыльняльная машына) бачыць сны пра лепшыя часы. Сытуацыю растлумачыў трэнэр па горных лыжах вицебскага абласнога цэнтру алімпійскага рэзэрву Сяргей Радзевіч. Усё банальна: на гару перасталі падаваць электрычнасьць. Без электрычнасьці не працуюць ні гармата, ні пад’ёмнік. І калі запрацуюць - невядома.
Мёры пераведзеныя на ваеннае становішча
У сувязі з праверкай ступені падрыхтаванасьці «тэрытарыяльнай абароны» гарадок Мёры пераведзены на ваеннае становішча, дзейнічае камэнданцкі час. З гораду і раёну мабілізавана больш за 200 чалавек, шмат вайскоўцаў прыехала зь іншых рэгіёнаў. У генштаб ператвораная ДЮСШ, заняты гарадзкі стадыён. Гэтая тэрыторыя абнесеная барыкадамі зь мяхоў зь пяском.
На палігоне пад Віцебскам паранены жаўнер
17 студзеня падчас палявога выхаду на палігоне Лосьвіда ў Віцебскім гарнізоне ў падразьдзяленьні сіл спэцыяльных апэрацыяў прапаршчык ненаўмысна стрэліў зь пісталету ПМ. У выніку лёгкае раненьне ў мяккія тканкі нагі атрымаў вайсковец тэрміновай службы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.