Ідэйная прыхільніца «русского мира» не толькі раздавала так званыя «георгіеўскія» стужкі ў калоне «Бессмертного полка».  На ейнай куртцы была вялікая “Z” у тых самых колерах, а ніжэй надпіс #СвоихНеБросаем - адзін з лозунгаў, пад якім быў здзейснены напад на Украіну расейскімі войскамі. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін тлумачыў змест гэтых словаў як «готовность бороться за своих людей», і казаў, што гэта «ведет к сплоченности общества». З кім выйшла змагацца Эльвіра Мірсалімава, у Віцебску добра ведаюць: спадарыня з адкрытай нянавісцю ставіцца да беларускай мовы і культуры. Асабіста сябе яна называе «русской», і ў Дзень Перамогі  яна вырашыла гэта яшчэ раз прадэманстраваць, прыкалоўшы побач з “Z”стужку ў колерах расейскага сцяга.

Апублікавана ў Акцыі

9 траўня ў агульнагарадское шэсце ўключылі акцыю «Бессмертного полка», удзельнікі якога афіцыйна пазіцыянуюць сябе як ініцыятыва захавання памяці пра загінулых герояў мінулай вайны.  Аднак па Віцебску калона прайшла не толькі з партрэтамі сваіх загінулых сваякоў, але з партрэтам Сталіна, стужкамі ў колерах расейскага сцяга і нашыўкамі «Z».

Апублікавана ў Рознае

Інфармацыя пра тое, што ў Віцебску на Дзень Перамогі пройдзе шэсце «Несмяротнага палку» («Бессмертный полк») была размешчаная на афіцыйнай старонцы ініцыятывы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», на якую падпісана крыху больш за 700 удзельнікаў. Як запэўніваюць арганізатары, акцыя ўзгодненая з мясцовымі ўладамі.

9 траўня на плошчы Перамогі ў Віцебску прайшлі афіцыйныя сьвяткаваньні з нагоды Дня Перамогі. У межах сьвята адбылася акцыя “Беларусь памятае”, да якой сёлета далучыліся ўдзельнікі прарасейскага руху “Несьмяротны полк”. Пад партрэтамі вэтэранаў з георгіеўскімі стужкамі сабралася каля 100 чалавек. Не абышлося без партрэта Сталіна...

Апублікавана ў Рознае

У Браславе напярэдадні Дня Перамогі адкрылі адноўлены мэмарыял воінам-вызваліцелям. Цяпер да яго вядзе трыюмфальная арка, якую вянчае выява ордэну Айчыннай вайны. Паводле першапачатковага праекту, на бакавых брамках меліся быць яшчэ зоркі з георгіеўскімі стужкамі на шчыце, але на ўзведзенай арцы іх няма.

Апублікавана ў Рознае

Сябры левай партыі “Справядлівы сьвет” падавалі заяўку на правядзеньне ў Віцебску на Дзень Перамогі шэсьця-акцыі “Несьмяротны полк”. Віцебскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця з фармулёўкай “не ўяўляецца магчымым”.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Стала вядома, што віцебскія апазыцыйныя камуністы – сябры партыі “Справядлівы сьвет” падалі ў Віцебскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне 9 траўня акцыі-шэсьця “Несьмяротны полк”. Заяўку падтрымалі прадстаўнікі некалькіх недзяржаўных арганізацыяў.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Палітвязень Павал Севярынец лічыць сьвята 9 траўня – сьвятам са сьлязамі ў вачох. Павал згодны з публіцыстам Алесем Чайчыцам, што 9 траўня – гэта “ідэалягічны кастыль для безыдэйных рэжымаў”. Паводле ягоных слоў, дзясяткі гадоў акцэнт рабілі на перамозе: “Але на тым, якім коштам далася гэтая перамога – ужо менш, на тым як пацярпелі ўсе мы – яшчэ менш. Пра тое, хто разьвязаў Другую сусьветную вайну, а падпальшчыкамі яе былі Сталін і Гітлер, увогуле гэты факт хавалі. Тое, што беларусы апынуліся паміж молатам і кавадлам у гэтай вайне, – гэта таксама факт”.

Апублікавана ў Палітвязьні