Сума чыстай страты стратных арганізацыяў Віцебскай вобласьці за I паўгодзьдзе бягучага году склала 655,7 млрд рублёў, або ў 1,4 разы больш, чымся за аналягічны пэрыяд папярэдняга году.
Лідэрам па стратных арганізацыях стала прамысловасьць - 25,3% ад агульнай колькасьці арганізацыяў. Далей ідуць гандаль, рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстаньня (17,3%); сельская гаспадарка (15,5%); транспарт (14,9%); будаўніцтва і адукацыя (14,3%).
Колькасьць стратных арганізацыяў вырасла і ў цэлым па краіне. За I паўгодзьдзе 2014 году стратнымі былі 1186 арганізацыяў, або 14,6% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за I паўгодзьдзе 2013 году - 684 арганізацыі, або 8,4%).
Крыніца: Хімік.інфо