У суботу, 13 верасьня, у Віцебску ў “Эўрапейскім клюбе” адбудзецца сустрэча зь беларускім праваабаронцам, віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесем Бяляцкім. Падчас сустрэчы Алесь Бяляцкі прадставіць прысутным сваю новую кнігу “Іртутнае срэбра жыцьця. Пралог. Нататкі праваабаронцы”.
Таксама былы палітвязень распавядзе пра свае творчыя пляны, праваабарончую дзейнасьць, а таксама адкажа на пытаньні прысутных. Акрамя таго, можна будзе набыць некаторыя яго апошнія выданьні.
Пачатак сустрэчы а 12-й гадзіне па адрасе: вуліца 1-я Сеньненская, д. 5. Уваход вольны.