Нядзеля, 28 Верасень 2014

На Арэхаўскім ільнозаводзе, які надоечы наведаў Лукашэнка, згарэла 50 тон сыравіны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

25 верасьня раніцай адбыўся пажар на складзе ААТ «Арэхаўскі льнозавод» ў Аршанскім раёне. Агнём зьнішчаны 50 тон ільнотрасты. Пацярпелых няма. На месца здарэньня неадкладна прыбылі супрацоўнікі падразьдзяленьняў МНС. Удалося выратаваць большую частку сыравіны - 720 тон. Прычына ўзгараньня і нанесеная шкода ўстанаўліваюцца. Расьсьледаваньнем займаецца Сьледчы камітэт: спэцыялісты апытваюць відавочцаў, працуе крыміналістычная лябараторыя.

Дарэчы, менавіта гэты завод 19 верасьня наведваў Аляксандар Лукашэнка падчас працоўнага візыту ў Віцебскую вобласьць. Арэхаўскі льнозавод быў абраны невыпадкова. Заснаваны ён быў яшчэ ў 1970 годзе. Сёньня гэтае льноперапрацоўчае прадпрыемства адно з 20-ці ў Віцебскай вобласьці і адзінае ў Аршанскім раёне. Тут займаюцца вырошчваньнем і першаснай апрацоўкай ільнотрасты. Як і іншыя прадпрыемствы галіны, гэты завод мадэрнізавалі. Прэзыдэнт асабіста паглядзеў, як прайшла мадэрнізацыя…

Крыніца: СТВ