Рэшткі пенапласту вецер разносіць па ваколіцах і ў лес. І ўжо залатой восеньню гэты “сьнег” бялее каля лесу. Летась такая несанкцыянаваная звалка была арганізавана ў двары па вул. Пралетарскай, а цяпер вось ля таго месца, куды ўсе адпраўляюцца ў апошні шлях. Застаецца толькі спадзявацца, што да белых мух камунальнікі выправяць безгаспадарчасьць будаўнікоў і грамадзяне не будуць вымушаныя хадзіць каля сьметніцы, каб наведаць на могілках сваіх блізкіх.
Крыніца: Гарадок.інфо