Што цікава: раней Любоў Шляйко была рэдактарам раённага выдання. З гэтай пасады яна пайшла ў адпачынак па доглядзе за меншым дзіцем, якому зараз ужо амаль 7 гадоў. Аднак вярнуцца давялося ўжо на пасаду намесніцы галоўрэда.
Вялікі артыкул пра Любоў Шляйко размяшчала абласная газета, падкрэсліваючы разнастайныя захапленні жанчыны: яна і “аўталедзі”, і аматарка вышывання і веласіпедных прагулак, і ўдзельніца конкурсу “СуперМама-2019”. Цяпер яна яшчэ і аўтарка прапагандысцкага праекта.
Праўда, тут асаблівых адкрыццяў яна не зрабіла. Праект “Анализируя факты: авторский взгляд» нічым не адрозніваецца адз дзесяткаў падобных, калі дзяржаўныя прапагандысты крытыкуюць жыццё ў заходніх краінах, дзе яны, як правіла, ніколі не бывалі. Любоў Шляйко крытыкуе кіраўнікоў суседніх дзяржаў – Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Літвы, каб у чытачоў стваралася ўражанне, што ім вельмі пашанцавала жыць у Беларусі.
Такім чынам, праект далёка не арыгінальны, але менавіта такія цыклы артыкулаў цяпер атрымліваюць узнагароды на журналісцкіх конкурсах. Так, за агітацыю супраць «недружалюбных краін» Вячаслаў Каладынскі, намеснік рэдактара газеты "Браславская звезда", сёлета стаў пераможцам абласнога журналісцкага конкурсу за праект "Контрасты приграничья". Рэдактар глыбоцкай «раёнкі» Андрэй Панкрат два гады таму быў прызнаны пераможцам дзяржаўнага Нацыянальнага конкурса «Золотая литера» за праект «Мнение», у якім ён знаважаў апазіцыю, “беглых” і заходнія краіны. Сёлета журы конкурсу “Золотая литера» абвясціла адыёзнага віцебскага прапагандыста Святаслава Міхайлава, вядоўцы відэапраекта “Вести не молчат» пераможцам у намінацыі "Лучший сетевой проект областных, региональных СМИ". Таксама ў лік пераможцаў трапіў нехта «палітолаг Вадзім Крылоў», чыім прозвішчам падпісаны матэрыялы праекта «Выводы делайте сами» у газеце «Витьбичи». Такога палітолага не ведае нават Google, і айверагодней за гэтым тытулам хаваецца нехта з супрацоўнікаў рэдакцыі, які ў самым негатыўным ключы там піша пра жыццё ў заходніх краінах у параўнанні з шчаслівым і бязбедным жыццём у Беларусі, бо толькі тут ёсць адзін чалавек, які «на самом деле радеет за интересы своего народа».
Алег Якаўлеў
Серада, 01 Ліпень 2026
У газеце “Гарадоцкі веснік” – чарговы прапагандысцкі праект. Аўтарка яўна разлічвае на ўзнагароду
Праект “Анализируя факты: авторский взгляд» існуе ў раёнцы ўжо даўно. Але раней публікацыі былі не перыядычнымі. Цяпер ім занялася супрацоўніца рэдакцыі Любоў Шляйко, як яна сама пра сябе піша ў сацсетках, «Журналист. Мама трёх дочек и сыночка. Любимая жена”. Цяпер яна вырашыла паспрабаваць сябе ў ролі палітычнага аглядальніка.
Апублікавана ў
Рознае