Субота, 09 Май 2026

Недаўшанавалі. Віцебская пракуратура вінаваціць адказных з стан пахаванняў вызваліцеляў горада

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Перад 9 траўня гарадскія ўлады так шмат гаварылі пра значэнне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і гістарычную памяць, але, аказваецца, не зрабілі самага неабходнага. Гарадская пракуратура заўважыла, што “упаўнаважанымі органамі не прыняты меры па ўшанаванні памяці пяці герояў-вызваліцеляў Віцебска, пахаваных на вайсковых могілках”. Як высветляецца, на герояў проста забыліся.

Іх імены не пазначылі на надмагільных плітах і не ўнеслі ў аўтаматызаваныя банкі дадзеных «Книга Памяти Республики Беларусь» і «Книга Память. Витебская область».

Падчас праверкі 6-ці вайсковых пахаванняў горада было зафіксавана мноства памылак, калі персанальныя дадзеныя на помніках былі напісаны не адпаведна таму, што пазначана ў дакументах. 

І гэта не ўсё! У Віцебску праігнаравалі дадзеныя пра 7 тысяч загінулых, своечасова не накіраваўшы іх ва ўпраўленне па ўшанаванні памяці ахвяраў мінулай вайны. Пракуратура запатрабавала, каб Віцебскі гарвыканкам выправіў парушэнні.

Яніна Малікава