Аўторак, 31 Сакавік 2026

Вымушаная палітэмігрантка з Полацку просіць дапамогі – яна часова не можа працаваць пасля інфаркту

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Інфаркт у Кацярыны Мірзоевай здарыўся ўжо ў эміграцыі, калі жанчына-пенсіянерка толькі-толькі пачала наладжваць жыццё за мяжой. Яна знайшла працу, зняла жытло, але падвяло здароўе. Цяпер Кацярына стараецца яго аднавіць, але пакуль не можа працаваць, каб зноў мябе ўтрымліваць.

У 2020 годзе жанчына актыўна выказала сваю пазіцыю, выступіўшы на стрыме ў Ціханоўскага, потым узяла ўдзел у мітынгах у некалькіх райцэнтрах. Калі пачаліся масавыя паслявыбарчыя пратэсты, Кацярына збірала перадачы для затрыманых. Потым пачаліся пагрозы, а праз пэўны час жанчына атрымала папярэджанне пра магчымае затрыманне. 19 лютага 2021 года Кацярына пераехала ў Кіеў, спадзеючыся выляцела “пераседзець пару месяцаў”. Але не атрымалася, і жанчына апынулася ў Польшчы.

 Тут яна пачала весці Youtube-канал "Всё сначала", які ў лютым 2025 г. быў прызнаны "экстрэмісцкім".

"Цяжка было не таму, што ўсё прыйшлося пачынаць з нуля, а душыла крыўда: усё жыццё адпрацавала ў сваёй краіне, нічога дрэннага не зрабіла, а гэтая ўлада вымусіла з’ехаць. Але крыўдай нічога не зменіш. Вывучыла мову, уладкавалася працаваць няняй. Праца цяжкая, але па-чалавечы добрая, хоць і ўставала рана, ехала праз увесь горад, працавала па восем гадзін, часам больш. І спраўлялася. Я па жыцці не баюся працы: працавала няняй, была сядзелкай, пякла кулінарныя вырабы, працавала на зямлі, усё цягнула сама.

Але жыць і працаваць як раней не дае здароўе. Першы інфаркт быў яшчэ ў 2009 годзе. У 2022 годзе – зноў падазрэнне на інфаркт, патрапіла ў бальніцу. А 5 студзеня гэтага года здарыўся другі інфаркт. Пасля яго ўжо не магу працаваць фізічна, як раней. Слабасць, абмежаванні: нельга падымаць цяжкае, рабіць рэзкіх рухаў. Самае простае становіцца праблемай. Кубак нават не магу ўзяць – падае з рук. Зараз я вельмі шмат працую над сваім аднаўленнем: раблю практыкаванні, строга выконваю ўсе рэкамендацыі лекараў, але хутка гэта не адбываецца"- піша Кацярына Мірзоева..

Зараз на самыя надзённыя патрэбы ёй неабходна €3 000. Збор  абвясціў BYSOL.

Марыя Белагаловая