Панядзелак, 05 Студзень 2026

На Віцебшчыне павялічылася колькасць выпадкаў вытворчага траўматызму

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле звестак абласной пракуратуры, за 11 месяцаў мінулага году ў Віцебску быў зафіксаваны 41 выпадак траўматызму на вытворчасці ( ў 2024 годзе было 33 такіх выпадкі. У Аршанскім раёне колькасць траўмаваных летась скалала 28 выпадкаў ( у 2024 годзе – 21 выпадак), у Дубровенскім – 8 выпадкаў (пазалетась – 4).

Прычыны работнікі пракуратуры называюць наступныя: парушэнне работнікамі працоўнай дысцыпліны, у тым ліку выхад на працу ў нецвярозым стане, з боку кіраўніцтва – адсутнасць належнага кантролю за навучаннем персанала і авалоданне супрацоўнікаў пэўнымі навыкамі.

Рост трагічнай статыстыкі зафіксаваны, але чамусьці на працягу 2025 года выпадкі вытворчага траўматызму настойліва замоўчваліся, пра іх не паведамлялі ў дзяржСМІ. Нідзе не з’ялялася інфармацыя пра тое, ці знайшлі вінаватых у тым, што людзі калечыліся, а тым болей гінулі. І тым больш пра тое, як пакаралі адказных за парушэнні на вытворчасці, якія прыводзілі да выпадкаў траўматызму.

Сяргей Граф