Аўторак, 13 Студзень 2026

Вызвалены з турмы ксёндз з Шуміліна Анджэй Юхневіч усё яшчэ знаходзіцца ў Рыме

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Katolik.life са спасылкай на вернікаў паведамляе , як справы ў вызваленых святароў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча. Яны абодва былі памілаваны 20 лістапада мінулага года і абодва тут жа пакінулі Беларусь.

Паводле выдання, абодва святары па-ранейшаму знаходзяцца ў Рыме – у адным з кляштараў. Ні яны самі, ні царкоўныя медыя афіцыйна не распавядаюць пра іх. Там у святароў няма тэлефонаў альбо іншых тэхнічных сродкаў сувязі. І пацвердзілася згадка пра іх «абет маўчання» – цягам года яны не будуць рабіць ніякіх заяў ці выступаў.

Пробашч санктуарыя ў Шуміліне Анджэй Юхневіч быў асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму - суд прызнаў яго вінаватым па справе аб сексуальных злачынствах супраць непаўналетніх. Святар не прызнаў сябе вінаватым і спрабаваў абскардзіць прысуд.

У няволі ксёндз Анджэй Юхневіч правёў больш за паўтара гады ( быў затрыманы ў Шуміліне 8 мая 2024 года), тэрмін зняволення ён адбываў у бабруйскай калоніі.  Спачатку яго 4 разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах - за "пікетаванне ў інтэрнэце" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Ангеліна Петрушкевіч