Аўторак, 28 Кастрычнік 2025

Прызначылі дату завочнага суда па справе ініцыятывы "Честные люди"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебскі абласны суд 5 лістапада пачне разгляд завочнай справы ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага. Ім інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх "дыскрэдытацыя Беларусі" (арт. 369-1 КК), "распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы" (ч. 3 арт. 130 КК); "абраза і паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 368, ч. 1 арт. 367 КК); "заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь" (ч. 3 арт. 361 КК) і іншыя.

Па версіі Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы "Честные люди" з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года "ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы".

8 лютага 2022 г. паводле рашэння КДБ ініцыятыва “Честные люди” была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”. Аднак тыды ў пераліку “арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС не згадана ніводнага прозвішча ўдзельнікаў інцыятывы.

Павел Касалапаў