З сапраўднай “талакай”, калі людзі разам будуюць дом ці збіраюць ураджай, імпрэза "Талака Фэст" не мае нічога агульнага. Замест аднаўлення народных традыцый вяскоўцаў будуцт весяліць ідэалагічна: у праграме, да прыкладу, анансаваны "традыцыйны абрад "Вогнішчы адзінства", пра які ніколі не чулі нашы продкі. А завершыцца мерапрыемства "народнай дыскатэкай".
"Талака Фэст" - гэта прыдумка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Бабічава, ураджэнца Святошыц. Арганіўацыя імпрэзаў - гэта ягоная прафесія: ён скончыў універсітэт культуры па спецыяльнасці "Рэжысура народных свят" і працаваў дырэктарам Дубровенскага раённага цэнтра - пакуль не заняў пасаду старшыні абласной арганізацыі БРСМ. Праўда, у Палаце прадстаўнікоў ён займаецца зусім не культурніцкай праблематыкай - ен чалец австаяннай камісіі па экалогіі і землекарыстанню. А яшчэ - удзельнік рабочых груп па супрацоўніцтву з парламентамі Зімбабве, КНДР і В’етнама.
Справы акругі, дзе ён з’яўляецца дэпутатам, не мала адпавядаюць настрою народнага гуляння. Дый асабліва ен там не шчыруе . У сваёй справаздачы пра першы год дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў дэпутат не назваў ніводнай канкрэтнай вырашанай справы, накіраванай на паляпшэнне жыцця людзей.
Андрэй Хмызняк
Чацвер, 14 Жнівень 2025
У Дубровенскім раёне прыдумляюць новыя, ідэалагічныя абрады
15-16 жніўня ў аграгарадку Сватошыцы Дубровенскага раёна пройдзе "Талака Фэст". Гэтае мерапрыемства прыдумаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў, і ўжо другі год яго праводзяць ня ягонай малой радзіме. А выглядаюць сення Сватошыцы не найлепей: закрытая школа, дэмаграфічны спад ( усяго 257 жыхароў) і поўная адсутнасць перспектыў. Але мясцовых жыхароў будуць пераконваць у тым, што жыццё ў аграгарадку квітнее.
Апублікавана ў
Рознае