Так, на гэтым тыдні ў Лёзненскай школе мастацтваў правялі VIII адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс «Играем вместе», прысвечаны 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На яго запрасілі юных музыкантаў з Віцебскай вобласці і Расійскай Федэрацыі.
Удзельнікі лёзненскай літаратурнай студыі "Под абажуром" з’ездзілі на фінал паэтычнага конкурсу «БиблиоПарнас», які праходзіў у Смаленску пры падтрымцы Смаленскай абласной арганізацыі Саюзу пісьменнікаў Расіі і Смаленскага рэгіянальнага аддзялення Саюзу расійскіх пісьменнікаў.
У круглым стале "Современная библиотека как ресурс патриотического воспитания", які прайшоў у Смаленскай абласной бібліятэцы імя А.Твардоўскага , узялі ўдзел прадстаўнікі Лёзненскай бібліятэчнай сістэмы.
Такая канцэнтрацыя навінаў на тэматыку “культурніцкага яднання” нейкім своеасаблівым чынам паўплывала і на свядомасць прадстаўнікоў рэдакцыі лёзненскай газеты “Сцяг перамогі”. У Тэлеграм-канале выдання раптам вырашылі навучаць чытачоў расейскай мове - тлумачыць правілы граматыкі і літаратурнага вымаўлення асобных словаў.
Марына Пашына