DDoS-атака ўяўляе сабой мэтанакіраваную перагрузку сервераў, якая робіць сайт недаступным для карыстальнікаў. Такія атакі часта прымяняюцца для падаўлення незалежных СМІ. Рэдакцыя сайта мяркуе, выданне трапіла пад ціск, які адчуваюць апошнімі днямі і іншыя медыі.
У снежні 2021 года пракурора Віцебскай вобласці абмежавала доступ да сайта "Витебский Курьер NEWS" з Беларусі. Паводле рашэння суда Чыгуначнага раёна Віцебска ад 14 студзеня 2022 года кантэнт сайта прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», як і Тэлеграм-канал выдання.
Яго рэдактар Аляксандр Корнышаў ужо некалькі год жыве ў вымушанай эміграцыі. «Экстрэмісцкімі» прызнаны і ягоныя сацсеткі.
Ягор Канцавы