Пятніца, 01 Лістапад 2024

Уступіў у сілу прысуд Вользе Карач і Яўгену Вільскаму, якіх судзілі ў парадку спецвытворчасці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Нагадаем, сёлета ў ліпені ў Брэсцкім абласным судзе завочна вынеслі прысуды «удзельнікам экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». У яго складзе згадваліся ўраджэнка Віцебска Вольга Карач і жыхар Наваполацка Яўген Вільскі, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Згодна з афіцыйным паведамленнем Генеральнай пракуратуры, пасля пасяджэння судовай калегіі Вярхоўнага суда, вырак суда першай інстанцыі ўступіў у законную сілу.

«Апеляцыйным вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда прыгавор суда першай інстанцыі пакінуты без змянення, а апеляцыйныя скаргі - без задавальнення», -- паведамляецца на сайце ведамства.

Вольгу Карач і Яўгена Вільскага прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванн. Апрача гэтага, Вольгу Карач абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, а Яўгена Вільскага – у садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці.

Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў. Таксама Вользе Карач прысуджаны штраф у памеры 15 тысяч базавых велічыняў (600 тыс. рублёў), Яўгену Вільскаму -- 12 тысяч базавых велічынь (480 тыс. рублёў).

Таццяна Сушкіна